Задачы і функцыі ўстановы адукацыі вызначаны Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі.

Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў; забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі; фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту; падрыхтоўка да працягу адукацыі; аздараўленне.

Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў; засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі; атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў; фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак; далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відах дзейнасці і творчасці; выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу; забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў; забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі. ьевна, выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Структура государственного учреждения образования «Детский сад № 299 г.Минска»